СОФ’Я ДЗЕНІСЮК: АБ ДАРОГАХ ПАЭЗІІ – ПРАЗ ПОЛЕ ЖЫЦЦЯ
- Послать комментарий
- |
- Отправить ссылку другу
- Напечатать
- |
- Изменить шрифт:
- A+
- A-
На днях Барысаўская ўзбуйненая друкарня імя 1 Мая выпусціла ў свет кнігу нашай зямлячкі – паэтэсы Соф’і Дзенісюк “По тернистым дорогам судьбы”. Соф’я Аляксандраўна – член літаратурнага аб’яднання “Натхненне”. А свае першыя вершы друкавала ў адной з савецкіх “раёнак” Брэсцкай вобласці яшчэ ў школьныя гады. Натуральна, газета “Барысаўскія навіны” ды іншыя перыядычныя выданні нашага рэгіёна не праходзілі міма яе вершаў. А яшчэ Соф’я Аляксандраўна – сааўтар калектыўных зборнікаў вершаў “Прыстанак душы“ і “Званы памяці”.
Соф’я Дзенісюк нарадзілася ў 1944 годзе ў в. Застружжа Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Пінскае педвучылішча. Потым трапіла ў Барысаў, дзе працавала настаўніцай пачатковых класаў, затым працавала на заводзе БАТЭ ажно да выхаду на заслужаны адпачынак.
Салодкім яе жыццё не назавеш. Маленькая Соня ў чатыры гады асірацела, засталася без маці. І толькі прага да ведаў, да мастацтва, да кніг, як кажуць, вывела яе ў людзі.
Мусіць, уласнае прыгожае пісьменства ў Соф’і Аляксандраўны не нарадзілася б, калі б не яе любоў да рускіх і беларускіх паэтаў. Сярод іх, калі меркаваць па музычнасці вершаванай фразы, яе танальнасці і здольнасці ўсхваляваць чытача, і рускія класікі Аляксандр Пушкін, Сяргей Ясенін ды Рыма Казакова, беларускія – Янка Купала з Якубам Коласам і блізкія сучаснікам Рыгор Барадулін ды Генадзь Бураўкін. Натуральна, гэты спіс далёка не поўны.
Таму лепей пазначыць галоўныя тэматычныя напрамкі творчасці паэтэсы, якія бачны з вершаў, прадстаўленых у кнізе. Трэба зазначыць, што адзіная ўласная аўтарская кніга творцы “По тернистым дорогам судьбы” мае сакраментальны падзагаловак “Стихи разных лет”. Такім чынам, гэты зборнік можна лічыць своеасаблівым томам выбраных твораў Соф’і Дзенісюк. Ды й выдадзены ён у прыстойным фармаце А-5 з каляровымі вокладкамі, аб’ёмам больш чым 160 старонак. Але чытач праглытвае яго за адзін вечар. Чаму? Паспрабую адказаць. І, мусіць, пачну з уступу да кнігі. У прыватнасці, з таго, як апісвае момант першай публікацыі вершаў Соф’і Аляксандраўны на старонках “батэўскай” газеты “Трыбуна” адна з колішніх рэдактараў перыядычнага выдання Зоя Пяткова:
“…Шмат год таму, калі завод рыхтаваўся да паўвекавога юбілею, пад адмысловай рубрыкай былі апублікаваны два яе вершы, адзін – пра пачатак працоўнага дня, другі – пра зборшчыка стартэраў. Ім папярэднічалі такія радкі:
“Мы развучыліся здзіўляцца. І дарэмна! А прычын і нагодаў зашмат. Трэба толькі трошачкі аддаліцца ад штодзённай мітусні. Ці ж гэта не цудоўна, што чалавек у рабочай спяцоўцы аднекуль чэрпае натхненне, каб апяваць прыгажосць роднай прыроды і сардэчнае трапятанне? Але яшчэ больш уражвае ўмельства ўбачыць паэзію ў рабочых буднях”, — згадвае Зоя Анісімаўна.
І сапраўды, паэтэса сябе не адрывае ад такіх вось штодзённых напружаных будняў, напоўненых клопатамі і працай, ад любові да Бацькаўшчыны:
…А в деревне всегда
Ряд забот бесконечных:
То скосить, то свозить,
То убрать, то вспахать,
И не любит она
Нерадивых, беспечных,
Не способных земле
Свое сердце отдать.
Пред тобою, земля,
Встану я на колени,
У могилок родных
Постою в тишине,
Ну а песни друзей,
Радость этих мгновений
До последней черты
Будут помниться мне.
(“В родной стороне”)
Не дзіўна, што верш апублікаваны ў раздзеле “Где грань любви к земле родной?», а гэты раздзел у кнізе размешчаны самым першым. І вершы памянёнага раздзела, зазначу, уздымаюцца да высокіх грамадзянскіх абагульненняў:
…А улыбки детей?
Разве можно без них?
А глаза матерей,
Молодых и седых?
Чтобы жизнь не кончалась
И могла расцветать,
Мы за это стояли
И будем стоять!..
(«Поезд в будущее»)
Вядома ж, у кнізе паэтэсы-жанчыны шмат вершаў, прысвечаных такім натуральным для жанчын якасцям, як каханне і здрада, любоў да маці, да дзяцей, наогул да ўсяго прыгожага, да ўсяго, што радуе, а іншым разам раніць жаночую душу. Нездарма гэты раздзел кнігі носіць назву «Кого не обжигал огонь любви?».
Вось усяго дзве страфы з алегарычнага верша Соф’і Аляксандраўны “Обман”, якімі паэтэса па-майстэрску завяршае свой твор. Пры гэтым прымушае чытача задумацца пра такія філасофскія катэгорыі чалавечага лёсу, як жыццё, смерць і любоў:
…Недолог был той яблоньки расцвет,
Не ожила зачахнувшая зелень,
Дохнул мороз – и ветви поредели,
Лишь на земле остался грустный
след.
…Я не хочу обманутою быть
Твоими беззаботными речами,
Осенними короткими лучами
Ушедшую весну не возвратить.
(“Обман”)
Або – пачатак верша “Утрата”, у які, мусіць, паэтэса ўклала пяцьдзесят працэнтаў сэнсу з таго, пра што хацела выказацца ў сваім творы аб рэўнасці і здрадзе:
Утрата жгла, не оставляя сил,
Не покидая выхода и света,
И в голове кружилось только это:
Один лишь Он – о чем бы ни спросил…
Она явилась горькою виной
Всему, о чем я, радуясь, мечтала,
Без жалости надежду разрушала,
Как будто измывалась надо мной…
Вельмі добра, што падобных знаходак у кнізе паважанай паэтэсы Соф’і Дзенісюк нямала. Натуральна, цяжка нагадаць пра усё, што заслугоўвае ўвагі ў яе зборніку, – тут сапраўды выбраныя творы ўсяго жыцця паэтэсы.
Я, напрыклад, амаль не знайшоў нейкіх шурпатасцяў, так бы мовіць, парушэнняў літаратурнай тэорыі і практыкі вершаскладання. Соф’я Дзенісюк прадэманстравала асаблівую стараннасць падчас рэдагавання зборніка «По тернистым дорогам судьбы…», які, на вялікі жаль, выйшаў у свет накладам усяго 299 паасобнікаў.




