№41 от 07.10.09

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
Наша жизнь
8 октября 2009

Рамонт моста цераз Бярэзiну: пацерпiм да лiстапада

Апошнія два тыдні аўтара гэтых радкоў пачаў засмучаць барысаўскі аўтамост цераз раку Бярэзіну. А калі больш дакладна, яго рамонт. Сёння рамонтныя работы выйшлі на рашаючую стадыю. Дарэчы, мінскія мостабудаўнікі ўмоўна раздзялілі дарожнае палатно  на дзве часткі. Па адной з іх рухаецца транспарт, а другая ў гэты час рамантуецца. І магчымасці праехаць па мосце без перашкоды ў аўтааматараў не стала.

З абодвух яго канцоў утвараюцца транспартныя пробкі. І  вадзіцелі, і пасажыры церпяць нязручнасці. Напрыклад, вечарам 1 кастрычніка два дзесяткі  пасажыраў рэйсавага аўтобуса, у тым ліку і я, вельмі складана дабіраліся ў бок вёскі Раннае. Чаго ніколі раней не было. Хаця, зазначу, руплівы вадзіцель вельмі стараўся дагнаць паўгадзіны графіка.

А ўвогуле затрымкі ў дарозе церпяць усе, хто з правага берага ракі перапраўляецца на левы і наадварот: з гістарычнай часткі горада едзе ў так званы новы Барысаў. Нервуюцца таксама  пешаходы, якія чакаюць на абодвух берагах Бярэзіны аўтобусаў і маршрутак. Нехта спазняецца на працу, хтосьці на вучобу або нейкую сустрэчу...

Карацей, шмат хто з барысаўчан мост і яго рамонтнікаў памінае нядобрым словам. Ужо не кажу пра нервовую сітуацыю службы ДАІ, якая ў напружаныя часы спрабуе разруліць аўтапробкі з дапамогай  паласатага жазла. Колькі яшчэ будзе працягвацца катавасія вакол моста?

Каб адказаць на гэта пытанне,  журналіст “Барысаўскіх навінаў” сустрэўся з прарабам Мінскага ўнітарнага прадпрыемства “Мостабуд” Антонам Няборскім, які кіруе будаўніча-рамонтнымі работамі на бярэзінскім мосце.

— Калі распачаліся работы?

– На пачатку ліпеня. Працавалі пад мостам і на яго тратуарах. Дарэчы, ніжнюю частку аб’екта добра ўмацавалі – запасу трываласці, лічу,  хопіць не на адзін дзесятак гадоў. Ну а зараз мы распачалі рамонт моставага палатна. Сёння праезжая частка ўяўляе сабой вузенькую асфальтавую стужку на адну аўтамашыну ў той або іншы бок. Таму сітуацыя сярод шафёраў і пасажыраў ускладнілася. З абодвух канцоў моста вывешана аб’ява  пра тое, што 3 і 4 кастрычніка ён будзе прапускаць толькі службовы аўтатранспарт плюс маршрутныя таксі. А вось аўтааматары мусяць шукаць аб’яздныя шляхі, каб патрапіць з аднаго берага Бярэзіны на другі. Але гэта клопаты не мостабудаўнікоў. Наша справа – адрамантаваць мост і зрабіць як мага хутчэй сваю справу на высокім узроўні якасці.

Дарэчы, мостабудаўнікі стараюцца апраўдаць свае заробкі. Устаноўку падначаленым я даў вельмі дакладную: пасля нас не павінна быць ніякіх рэкламацый! Мост павінен вытрымаць вібрацыю, перапады тэмператур, нагрузку...

– Колькі  яшчэ барысаўчанам цярпець нязручнасці?

– Менш за месяц, калі нам нішто не перашкодзіць. Спадзяёмся, што 1 лістапада будзем разразаць чырвоную стужачку – афіцыйна аднаўляць рух аўтатранспарту па мосце…

— З боку барысаўцаў у адносінах да мостабудаўнікоў не было нейкіх негатыўных праяў? Самі разумееце, сітуацыя нервовая, напружаная…

— Скандалаў не было, акрамя асобных нюансаў. Нагадаю, што ў жніўні тут зніклі сігнальныя ліхтары, з дапамогай якіх асвятляецца мост уначы. Уявіце сабе, на працягу двух тыдняў нехта скраў 18 ліхтароў.

— Навошта яны зладзеям?  Каму іх можна прадаць? Прымацаваць  у прыватнай гаспадарцы?

— Наконт продажу не ведаю. А ліхтары прыстасаваць можна дзе заўгодна. Напрыклад, на лецішчы. Каб асвятляць дачны дом і іншыя пабудовы…

— У мясцовую міліцыю звярталіся?

— Так. Але пакуль барысаўскі вышук знайшоў і вярнуў толькі 2 ліхтары…

— А што рабіў вартаўнік?

— Мост – гэта не яго аб’ект. Ён вартуе часовы рабочы гарадок і адсочвае захаванасць спецтэхнікі, якая тут начуе…

— Ад жыхароў Барысава прыношу прабачэнні за тое, што нейкія вырадкі замахнуліся на тэхнічную базу вашага калектыву. Будзем спадзявацца, што мясцовая міліцыя ўсё-такі верне скра-дзеную маёмасць. 

— Дзякуй. Але паўтараю: мы арыентаваны на тое, каб да 1 лістапада  барысаўскі мост  адрамантаваць і здаць у эксплуатацыю…


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ЧПУП "Букас медиа-центр".

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.