№50 от 09.12.09

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
Культура
11 декабря 2009

На адпачынак у “Бярэзіну” з усёй Беларусі

На  барысаўскім  чыгуначным  вакзале  ў  адзін  з  лістападаўскіх  дзён  я  ўбачыў пажылую  жанчыну  з  кіёчкам  ды  клункам-авоськай  у  руках,  якая  дасціпна  выпытвала  ў  людзей,  як  зручней  дабрацца  да  санаторыя  “Бярэзіна”.

Прыехала сюды Агрыпіна Платонаў на з Гомельшчыны. Яна расказвала, што ёй далі санаторную пуцёўку і вельмі хвалілі барысаўскую здраўніцу. Вясковая жанчына ахвотна пагадзілася, упершыню на сваім вяку, паехаць у барысаўскі край на лячэнне і адпачынак. І між іншым, не памылілася госця. Санаторый “Бярэзіна” адзін са старэйшых у нашай краіне, які знаходзіцца ў ведамстве Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Вытокі яго заснавання і адкрыцця пачынаюцца з даўніх савецкіх часін. Спачатку быў дом     для састарэлых, потым – інтэрнат для ветэранаў працы. З 1981 года набыў статус дзяржаўнай установы “Рэспуб-ліканскі санаторый “Бярэзіна” для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў”.

За час існавання здраўніцы добры след пакінулі тут шматлікія медыкі, гаспадарнікі і іх кіраўнікі: У.Разумоўскі, В.Бахановіч, У.Варонін. Апошнюю эстафету пераняў вопытны медык, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Эдуард Паўлавіч Сіняк. З яго актыўным удзелам калектыў санаторыя адзначыў сваё 25-годдзе. Паколькі гэтая здраўніца адна з лепшых у нашай краіне, то і прыязджаюць сюды ахвотна людзі, каб паправіць здароўе і адпачыць, з усіх куткоў Беларусі: Мінска і Віцебшчыны, Гродзеншчыны і Магілёўшчыны, Брэстчыны і Гомельшчыны. Шмат адпачываючых з Міншчыны, у тым ліку з Барысаўшчыны. Аб тым, што адпачынак у “Бярэзіне” многім падабаецца, пераканаўча гавораць факты, – некаторыя пажылыя людзі становяцца пастаяльцамі санаторыя, прыязджаюць сюды неаднойчы. Вось і апошні заезд аб гэтым сведчыць. У другі раз пасля выхаду на пенсію прыехала ў барысаўскую здраўніцу Людміла Шэмет з Гродна, старэйшая даярка Расонскага раёна, што на Віцебшчыне, а таксама Алена Самусенкава і іншыя. Спадабалася ў барысаўскім санаторыі ветэрану працы з Мінска А.Ганчаруку, былой работніцы ААТ “Завод БАТЭ” Я.Ушатавай.

Перыядычна, у чарговы заезд, адпачываючыя збіраюцца ў кіназале, дзе сустракаюцца з галоўным урачом санаторыя, яго памочнікамі і спецыялістамі службаў.

Санаторый “Бярэзіна” быў пабудаваны ў 1981 годзе і ўключае ў сябе чатыры спальныя карпусы на 350 месцаў, лячэбніцу з басейнам і саунай, водагразелячэбніцу. Размешчана здраўніца ў жывапісным сасновым бары непадалёку ракі Бярэзіны, што ў двух кіламетрах ад Барысава. Вядома, адпачываючых цікавіць не толькі харчаванне, але і медыцынскі профіль. У дадзеным выпадку лячэнне датычыць тых, хто пакутуе ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Але тут працуюць таксама кабінеты стаматалогіі, уралогіі, ультрагукавой дыягностыкі, псіхатэрапіі, іголкарэфлексатэрапіі, функцыянальнай дыягностыкі і іншыя, лабараторыі. А ўсяго ажыццяўляецца 116 відаў працэдур.

Санаторый валодае комплексам прыродных фактараў. Ёсць свая мінеральная вада, якая паступае ў адведзенае месца з глыбінных шчылін і вытокаў, а таксама гаючыя гразі. Станоўча ўплывае на здароўе клімат і прыродны водар узбярэжжа ракі Бярэзіны, асабліва вясной і летам.

Праўду людзі кажуць, што здароўе ў аптэцы не купіш. А падлячыцца ў санаторыі – іншая справа. Таму і едуць сюды патокам пажылыя, хворыя і нямоглыя. І гэты кантынгент шчыра дзякуе тым, хто адпускае, уручае, ставіць на чаргу для атрымання санаторных пуцёвак. У ліку такіх – інспектар службы сацыяльнай абароны ветэранаў-пенсіянераў, інвалідаў пры Барысаўскім райвыканкаме І.Чумак. Яна працуе тут не так даўно, а вось падзяк ад пажылых людзей на яе рахунку ўжо шмат.

Што тычыцца санаторыя “Бярэзіна”, то ў яго штаце 10 урачоў высокай кваліфікацыі, 26 санітарак і 39 медыцынскіх сясцёр, якія кругласутачна па графіку дзяжураць на медпастах, выконваюць працэдуры, праводзяць лабараторныя даследаванні. Няма магчымасці назваць усіх паімённа. Усе медыкі ў ”Бярэзіне” добрыя, шчырыя, адказныя за справу, аддадзеныя сваёй прафесіі. Але з гэтай кагорты трэба назваць самых вопытных і спрактыкаваных, так бы мовіць – гонар калектыву. Прыемныя, падзячныя словы можна пачуць пра старэйшыну барысаўскай медыцыны, урача-тэрапеўта Л.І.Сакалову, якая аддала любімай справе дзесяткі год. Пенсія для такіх людзей не адстаўка, бо іх залатыя рукі, вопыт і майстэрства патрэбны заўсёды. На добрым рахунку і загадчыкі аддзяленняў: фізіятэрапеўтычнага – Н.Хадасевіч і тэрапеўтычнага – І.Калтовіч, старшая медсястра Т.Галькевіч. Ветліва, са спагадай адносяцца яны да сваіх пацыентаў. Але так і павінна быць.

Вялікая нагрузка і службовая адказнасць ускладзены на медыцынскіх сясцёр – самы пашыраны кантынгент спецыялістаў. А калі ўлічваць узрост тых, хто прыехаў у санаторый, а яшчэ іх балячкі, дык адбою ад такіх няма. Не паспелі адны адбыць дадому, як прыехалі другія, таксама са сваімі праблемамі. І ўсім трэба дапамагчы, удзяліць увагу, каб яны не сумавалі, не хапаліся за сэрца.

Вось у такім рэжыме з напругай і працуюць дзяўчаты ў белых халатах: працэдурніцы, лабаранткі, масажысты, дыягносты. Своечасова выдаюць лекі, замяраюць артэрыяльны ціск, тэмпературу паставыя медсёстры М.Паўлавец, А.Мазур, працэдурныя сёстры Г.Вішнеўская, Т.Маеўская, В.Вяршок, масажыстка Л.Уласенка.

Попытам у адпачываючых карыстаецца не толькі масаж, магніты, кварцаванне, лазер, электрафарэз, але і водныя, гразевыя цалебныя прымочкі. І на гэтых участках няма нараканняў на работу абслугі. Цікавасць і карысць прыцягваюць кабіны лячэбнай фізкультуры, іголкатэрапіі, шкіпінарныя ванны, інгаляцыі. Усёй гэтай лячэбнай таямніцай загадвае Ж.Задруцкая.

Працуе таксама фіта-бар, у якім гаспадарыць В.Сцяпанічава. З яе спрактыкаваных рук атрымліваюць наведвальнікі кубачкі цёплага настою з лекавых траў, які супакойвае сэрца, прыдае настрой і бадзёрасць. Канешне, немалаважную ролю адыгрывае і харчаванне. У гэтай сувязі нельга абысці ўвагай шэф-повара М.Лісоўскага. Работнікі харчблока робяць усё, каб 350 чалавек былі сытна накормлены. А дагадзіць кожнаму, пагадзіцеся, вельмі складана.

Калектыў сталовай невялікі, але зладжаны, працавіты. Тут працуюць сапраўдныя майстры кулінарыі. Магчыма, не ўсе ведаюць, што гатуюцца стравы рукамі лепшых повараў Л.Емяльянавай і А.Аляксеевай. У смакавых пачастунках і кулінарных справах зацікаўлена і дыетсястра С.Язубчык. А якія ўвішныя і энергічныя тут афіцыянткі! Самую юную, І.Хацкевіч, наведвальнікі дыетычнай залы празвалі так: дзіця прыроды. Мабыць, таму, што яна ад сваіх бацькоў узяла ўсё лепшае. Ірына і гарнір заменіць бабулі на цёпленькі, і чайку дабавіць па жаданню, і ўсмешкай настрой адзычыць. Такой яе выхавалі маці Валянціна Леа-нідаўна і тата Анатоль Яўгенавіч. Дарэчы, усе трое працуюць у санаторыі “Бярэзіна”. Гаспадар сям’і – вадзіцелем аўтобуса, мама – падсобніцай у кладоўцы. Ірына ідзе па слядах бацькоў – выхоўвае чатырохгадовую дачушку.

Пра працавітую дынастыю Хацкевічаў з задавальненнем расказала В.Крывая, сакратарка галоўнага ўрача. Яна заўсёды на сувязі з падраздзяленнямі, а яшчэ выконвае абавязкі інспектара па кадрах, таму добра ведае ўсіх: і старажылаў, і малодшых супрацоўнікаў.

 Да ветэранаў па праву можа прылічыць сябе і сястра-гаспадыня Т.Гінзбург. А чаму б і не! На адной пасадзе працуе трэць стагоддзя! Памятае арганізацыю здраўніцы, тыя нізенькія, барачнага тыпу лячэбныя карпусы, сціплы догляд адпачываючых, манеру і стыль работы папярэдніх кіраўнікоў установы. Затое сёння гэта высотныя, утульныя гмахі карпусоў, сталовая, лячэбныя кабінеты. Усё мяняецца на вачах. У сваёй службе Т.Гінзбург з гонарам выдзяляе лепшых палатных санітарак Н.Солдак, Т.Шчурок, прыбіральшчыц пакояў Р.Цюрыну, Т.Ігнатовіч.

Ёсць і свае перадавікі, дбайныя спецыялісты сярод транспартнікаў, сантэхнікаў, электрыкаў, дворнікаў, работнікаў бухгалтэрыі, культурна-масавага сектара. Яны таксама ўносяць важкі ўклад у агульную скарбонку санаторных спраў і клопатаў, мерапрыемстваў і здзяйсненняў. У здраўніцы з гучнай назвай “Бярэзіна” штогод бывае звыш 7 тысяч чалавек. Кантынгент шматгранны і разнастайны: былыя рабочыя і калгаснікі, служачыя і інтэлігенцыя, кіраўнікі вытворчых калектываў і ўстаноў. Адпачываюць яны са сваімі ўспамінамі і марамі, дружнай сям’ёй. Не толькі лечаць хваробы, але і цікава і з карысцю бавяць час.

У “Бярэзіне” праводзяцца канцэрты з удзелам прыезжых артыстаў і сваіх талентаў, вечары адпачынку, знаёмстваў і вясёлых забаў, паказы мастацкіх фільмаў, экскурсіі па месцах былых баёў з ворагамі,  азнаямляльныя паездкі ў Мінск, Барысаў, на Брылёўскае поле. Ёсць у санаторыі бібліятэка, танцавальная зала, пошта, міжгародняя сувязь, кіёскі “Саюздруку” і аптэчны. Пры сваіх справах бібліятэкар В.Моніч, культмасавік А.Котава, фатограф Ю.Галай.

Як і любая дзяржаўная ўстанова, санаторый “Бярэзіна” крочыць да перамен. На першым плане падрыхтоўка пасля рамонту новага корпуса для фізіятэрапеўтычных працэдур з навейшым дыягнастычным абсталяваннем і базай, дзе будуць баракамеры, чатырохкамерныя ванны, а таксама працяг рамонту ў палатах з устаноўкай новай мэблі, пашырэнне бытавых паслуг.

“Бярэзіна” не толькі запрашае, але і ветліва сустракае, а яшчэ робіць ўсё магчымае для карыснага адпачынку і здароўя людзей.


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ЧПУП "Букас медиа-центр".

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.