№50 от 09.12.09

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
Наша жизнь
11 декабря 2009

СХАВАЦЬ БЫ Ў «ПСІХУШКУ», КАБ НЕ СКАРДЗІЎСЯ...

У ліпені 1997 года ў «Барысаўскіх навінах» было надрукавана пісьмо работніка завода БАТЭ Вітольда Свідэрскага пад загалоўкам “Дайце жыць па–чалавечы...”

У сваім звароце спадар Свідэрскі ўзгадваў:

“...Мая жонка прысвяціла гэтаму прадпрыемству (заводу БАТЭ. – Заўвага рэдакцыі) 33 гады жыцця. 18 з іх адпрацавала ў шкодных умовах, страціла здароўе, перанесла трагедыю пажару ў цэху (былі ахвяры). Яна – малалетні вязень фашыстоўскіх лагераў, ветэран прадпрыемства – апынулася за бортам падчас размеркавання кватэр. Для яе гэта было ашаламляльна! Яна з бацькам пайшла на паклон да Капульцэвіча (на той час старшыні Барысаўскага гарвыканкама. – Заўвага рэдакцыі). Жонцы далі шанц – разам з іншай прэтэндэнткай трэба было цягнуць жэрабя на атрыманне кватэры. Нарэшце ўдача ўсміхнулася, і мы атрымалі доўгачаканае жыллё. Але радавацца, як высветлілася, было рана. Сёння дому чатыры гады. Нягледзячы на нашы патрабаванні, арганізатары кааператыва так і не ўхілілі недаробкі і брак. Фактычна дом не здалі ў эксплуатацыю.

У нас у кватэры на кухні – смурод, гукаізаляцыя ў спальні нікуды не вартая. Няўжо жонка, якая столькі год аддала вытворчасці, перанесла сур’ёзную аперацыю, не заслужыла права на нармальны адпачынак у сваім кутку? Я чатыры гады вяду бой з дзялкамі. А што ў выніку? Бяздзеянне з боку пракуратуры і адміністрацыі прэзідэнта... Ёсць і адказ ад Сяргея Трусава (на той час намесніка старшыні гарвыканкама. – Заўвага рэдакцыі). Вось я і хачу спытацца: калі ж нарэшце мы будзем жыць лепей?"

Як сведчаць далейшыя падзеі, лепшага жыцця муж і жонка Свідэрскія ў сваёй  кватэры з моманту той самай пуб­лікацыі так і не дачакаліся.

Недаробкі “агульнага карыстання”

На днях аўтар гэтых радкоў завітаў у кватэру №1 дзевяціпавярховага дома №131, што знаходзіцца на вуліцы М.Горкага ў Барысаве. Спадар Свідэрскі запрасіў журналіста, каб той сам пераканаўся, якія нязручнасці ён і яго жонка, Валянціна Мікалаеўна, жывучы на першым паверсе, працягваюць трываць з моманту засялення ў ведамасны кааператыўны дом.  

З той пары Вітольд Свідэрскі ваюе з бюракратамі, якія ў свой час здалі ў эксплуатацыю жылы дом са значнымі хібамі. Свідэрскі просіць падтрымкі ў мясцовых, абласных ды ведамасных уладаў, каб недаробкі былі ўхілены, але гаспадары высокіх кабінетаў яму адмаўляюць.

— Паводле будаўнічых нормаў, глухія цагляныя сцены необходна тынкаваць, а потым абліцоўваць. Па–першае, каб вільгаць не псавала арматуру, па–другое, каб сцены не прамярзалі ў моцныя маразы. Можна ж закрыць сцяну ўцяпляльнай плітой, як гэта зараз робіцца, – гаворыць мой сураўзмоўца. І працягвае каментарый: — Зірніце, як зроблены сцёк дажджавой вады – з дакладнасцю да наадварот. Вада з казырка пад’езда цячэ на бетанаваную пляцоўку, якая нахілена да цокальнага паверха. Там утвараецца сырасць, розныя пахі, смурод,  усё гэта ўрэшце рэшт прабіваецца ў нашу кватэру, — сумна канстатуе Вітольд Вікенцьевіч.

Дарэчы, ён сам будаўнік–самавук і можа ўзвесці драўляны дом, выканаць плотніцкія і бетонныя работы, валодае цаглянай кладкай, разбіраецца з праблемамі выцяжной ды іншых відаў вентыляцыі. А наконт сантэхнікі дык слоў няма – майстар–віртуоз. Цяжэй, мусіць, знайсці тое, чым ён не валодае, чаго не ведае. А яшчэ Свідэрскі трымае ў галаве шматлікія будаўнічыя нормы і правілы. Дамашняя бібліятэка на гэты конт дапамагае яму прафесійна, з веданнем справы той ці іншай праблемы звяртацца ў розыя інстанцыі ды прад’яўляць прэтэнзіі, не высмоктваючы з пальца пытанні да сваіх апанентаў.

Дарэчы, кут праблемнага дома каля пад’езда №1 прасеў, бо фундамент зроблены не так, як патрабуюць нарматывы. Праектанты і будаўнікі павінны былі магчымыя хібы прадугледзець, аднак зрабілі сваю справу не вельмі якасна. Далей. Цокальны паверх дома з прычыны халатнага недагляду выканаўцаў работ застаўся без тэхнічных адтулін для паступлення паветра, якія павінны быць пастаянна адкрытымі. Гэтага няма. Вось чаму памянёныя раней пахі тэхнагеннага паходжання даволі часта пранікаюць у кватэру Свідэрскіх праз шчыліны, дзе пліты перакрыцця злучаюцца са сценамі. Падобных шчылін не павінна быць наогул. Вентыляцыя з тэхпадвала павінна выходзіць на дах дома асобным каналам. Але ў доме яна выходзіць на гарышча. Адсутнасць нармальнай вентыляцыі здароўя дваім пенсіянерам не дадае, асабліва гэта тычыцца хворай жанчыны.

Нарэшце, трэба спыніць заганную практыку арганізацыі на цокальных паверхах дасужымі жыльцамі падсобак, кладовак, майстэрняў... Іначай ад мышэй, пацукоў ды іншых грызуноў не адаб’ешся. Паводле даследаванняў спадара Свідэрскага, пацукі могуць трапляць у тэхпадвалы праз прадушыны, якія ёсць у плітах–пралётах. Яны літаральна прагрызаюць тыя месцы, дзе гэтыя прадушыны замазваюцца (звычайна – неякасна) растворам, і нярэдка з’яўляюцца ў санвузлах жыхароў дома.

— Пералік недаробак, пакінутых і не ўхіленых у свой час будаўнікамі, у гэтым доме можна пералічваць, — кажа Вітольд Вікенцьевіч. – Адказныя работнікі завода БАТЭ замест таго, каб  кінуцца без усялякіх заўваг на ўхіленне відавочных хібаў, мусіць, чакаюць рэакцыі жыхароў дома. У прыватнасці, супрацоўнікі заводскага аддзела капітальнага будаўніцтва праводзяць праверку ўказаных фактаў...

І  Свідэрскі ў якасці прыкладу паказаў адказ ад 21 мая 2002 года, падпісаны тагачасным генеральным дырэктарам ААТ “БАТЭ” В.Марозам. Гэты ліст быў накіраваны таксама колішняму старшыні Барысаўскага гарвыканкама В. Бургуну і старшаму памочніку пракурора гарпракуратуры І.Пашкевіч.

Мяркую, гэты дакумент варты таго, каб яго працытаваць як узор бюракратычнай адпіскі...

“На Вашу скаргу  рэг. № гарвыканкама 06/150/2–С ад 20.03. 2002 года, а таксама зварот пракуратуры зых. №91№Ж–99 ад 30.04.2002 года, паведамляю, што санітарнае абследаванне кватэры №1 і прылеглых памяшканняў жылога дома №131 па вуліцы М.Горкага  (г.Барысаў) правадзілася двойчы з інтэрвалам у 7 дзён. У першым акце ад 5.03.2002 года адсутнічалі недахопы, адзначаныя ў акце ад 12.03.2002 года. Прадстаўнік аддзела капітальнага будаўніцтва на другое абследаванне не запрашаўся, а не ўхіліўся, як пазначана ў акце, і экз. дадзенага акта на ААТ “БАТЭ” не высылаўся. Ён быў атрыманы толькі 10.05.2002 года як прыда- так да запыту пракуратуры г.Барысава. Гэтым і тлумачыцца затрымка з выкананнем і адказам.

Так, падчас абследавання памяшканняў, прылеглых да кв. №1, знойдзены наступныя дэфекты:

1. Адсутнасць шыбернай заслонкі на ствале смеццеправода;

2. Адсутнасць абліцоўкі ўнутры смецццекамеры;

3. Негерметычнасць дзвярэй смеццекамеры;

4. Адсутнасць цыркуляцыі паветра ў падвальным памяшканні пад кв. №1;

5. Адсутнічае ўцяпленне дзвярэй падвальнага памяшкання, размешчанага пад кватэрай.

Гэтыя недахопы, адзначаныя ў акце ад 12.03. 2002 года, будуць сумесна з эксплуатацыйнай арганізацыяй ЖБК  “Старцер” ліквідаваны да 1 ліпеня бягучага года”.

— Ці ўсе недаробкі з гэтага спісу ўхілілі будаўнікі прадпрыемства? Ці выканалі яны свае абяцанні? – пытаюся ў суразмоўцы.

— Да гэтага часу ўхіляюць, — горка ўсміхаецца Вітольд Вікенцьевіч.

Агрэхі кватэры Свідэрскіх

Што тычыцца кватэры Свідэрскіх, якая размешчана на першым паверсе дома, дык яна мае адну выключную асаблівасць. Падлога ў пакоях пакрыта лінолеумам. Таму муж і жонка з–за холаду змушаны ў жылых памяшканнях хадзіць у цёплым абутку.

Вось што на гэты конт тлумачыць В.Свідэрскі:

— Паводле будаўнічых норм кватэра павінна мець вышыню два метры і пяцьдзесят сантыметраў. А ў нас гэты паказчык муляры завысілі на дзесяць сантыметраў. У выніку будаўнікі самі рэгулявалі аконныя праёмы. Падаконнікі размешчаны ніжэй патрэбнага на 11–12 сантыметраў. Таму і радыятары ацяплення ўстаноўлены ніжэй нарматыву.  Яны амаль ляжаць на падлозе. У сваю чаргу, падлога ў пакоях засталася не замошчанай драўлянымі масніцамі. Драўляная падлога, паводле нарматываў, павінна быць на першым паверсе. Праўда, завадчане ў свой час узгаднілі з праектантамі тып падлогі і зрабілі яе з бетону. 

Захавалася копія звароту ад 1 сакавіка 1993 года былога цяпер намесніка  генеральнага дырэктара АТ «Завод БАТЭ»  Г.Абрамовіча  да дырэктара ГПІ «Барысаўпраект» В.Феактыстава. Гэты допіс мае назву «Аб узгадненні замены матэрыялаў». Цытую:

«Па 120–кватэрнаму жылому дому ў квартале па вул. Гагарына ў г.Барысаве просім узгадніць:

1. Па 1 паверху замену дашчанай падлогі на ўцяпленне керамзітам 300 кг/м3 таўшчынёй 100 мм, сцяжку таўшчынёй 50 мм, лінолеум.

2. Па тыпавому паверху звышцвёрдай ДСП на лінолеум».

Хаця зразумела, што натуральнае дрэва больш здаровае, чым нейкі штучны матэрыял.

Акрамя таго, падлога ў кватэры павінна быць на 12,5–13 сантыметраў вышэй падлогі балконаў… У блоку ваннай з прыбіральняй падлога павінна быць збудавана з прымяненнем керамзітнага ўцяпляльніка і гідраізаляцыі. Тое ж самае павінна быць у суседзяў зверху. А паколькі і ў іх ванна–туалетныя блокі ўсталёўваліся з парушэннем будаўнічых нарматываў, верхнія суседзі ўжо некалькі разоў залівалі нас. Вада цячэ па электраправодцы і шпалерах, — канстатуе Свідэрскі.

А вось што гаворыцца на гэты конт у акце абследавання кватэры Мінскім абласным  ЦГіЭ і Барысаўскім ЦГіЭ з удзелам прадстаўнікоў інстытута “Барысаўпраект”,  ЖБК “Старцер” за 12 сакавіка 2002 года. Маўляў, каналізацыйны стаяк з санвузла першай кватэры выведзены на дах, але ніжэй парапету. Каналізацыйны стаяк кухні дыяметрам 50 мм (паводле праекта павінен быць 100 мм) не аб’яднаны з іншымі стаякамі. Ён не выходзіць на дах. А ў самім санвузле замест вентыляцыйнага кораба ўсталявана труба з бляхі меншага сячэння (150 мм). У ванным пакоі на сценах і перакрыцці  ёсць сляды сырасці (чорныя плямы). Паводле словаў старшыні жылбудкааператыву спадара Рэута, пазначаныя недахопы мелі месца з дня здачы дома ў эксплуатацыю.

Скаржніка — у “псіхушку”?

Карацей, пражыванне Свідэрскіх у кватэры пераўтварылася ў пекла. Парушэнні будаўнічых нормаў у доме відавочныя. Але іх ніхто не ўхіляў і не выпраўляе.

Таму, дамагаючыся менавіта выпраўлення падобнага кшталту дэфектаў, спадар Свідэрскі за 17 гадоў пасля засялення ў новую кватэру напісаў у розныя ўладныя, кантрольныя, праектныя, санітарна–эпідэміялагічныя арганізацыі ды інстанцыі каля тысячы скаргаў. Але справа не зрушылася з месца.

Таму ў чыноўнікаў, да якіх звяртаецца Свідэрскі, зусім іншыя падыходы да перапіскі.

Так, без папярэдняй медыцынскай праверкі асобныя чыноўнікі нават узялі на сябе смеласць усумніцца ў псіхічным здароўі аўтара. Такое, напрыклад, дапусціў у сваім адказе ад 22 мая 2002 года ў рэдакцыю “Советской Белоруссии” колішні старшыня Барысаўскага гарвыканкама В.Бургун:

“…Мяркуем, што заяўляльнік мае псіхічныя адхіленні. Лічым, што кантактаванне з ім і перапіска не маюць сэнсу».

Даруем гэты выпад Васілю Ігнатавічу, які, між іншым, даючы такую ацэнку  чалавеку, зыходзіў з таго, што Свідэрскі падчас разбіральніцтва чарговай скаргі не зусім далікатна, паводле версіі колішняга галавы горада, выставіў за дзверы кватэры аднаго з правяральшчыкаў.

Тым не меней чыноўнік, якога б ён рангу ні быў і якія б падзеі ні каменціраваў, не мае права ставіць таму або іншаму грамадзяніну медыцынскі дыягназ. Гэта выключна прэрагатыва псіхіятра.

Сумна, што пра «неадэкватныя паводзіны» В.Свідэрскага ў сваім адказе ад 23 сакавіка 2009 года нагадвае і намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Ю.Шылягін. Мусіць, і сапраўды пенсіянера Свідэрскага той–сёй з вялікай радасцю закінуў бы ў «псіхушку», каб ён не крычаў на ўвесь белы свет пра недаробкі будаўнікоў.


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ЧПУП "Букас медиа-центр".

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.