№50 от 09.12.09

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
Беларусь и мир
11 декабря 2009

ВАЖНЕЙШЫ ПАДМУРАК АДНОСІН З ЕС

Адным з накірункаў праграмы “Усходняе партнёрства” становіцца падтрымка беларускай эканомікі, дапамога ў развіцці малога і сярэдняга бізнесу і падрыхтоўка беларускіх прадпрыемстваў да выхаду са сваёй прадукцыяй на еўрапейскі рынак. А ён даволі ёмкі. Дастаткова нагадаць, што гэта больш як 480 мільёнаў спажыўцоў. Развіццё эканамічных стасункаў Беларусі і Еўрапейскага саюза дапаможа павялічыць рост беларускага гандлю і істотна ўзмацніць далейшае эканамічнае развіццё краіны.

Калі  скіраваць позірк на прадпрыемствы Лунінеччыны, то нельга не сказаць, што прадукцыя некаторых з іх ужо вядома на еўрапейскім рынку. Малочны завод пастаўляе казеін у Германію і Польшчу па 60 тон у месяц. Але ж важна пашыраць асартымент. Таму малочныя прадукты павінны адпавядаць еўрапейскім стандартам. Гэта таксама разумеюць у Еўрапейскім саюзе і ўжо зараз выдзяляюць фінансавую дапамогу.

Еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднэр на адной з прэс-канферэнцый паведаміла: “Мы выдзелілі грошы для Беларусі, асабліва на паляпшэнне бяспекі харчовых прадуктаў, каб іх можна было экспартаваць на еўрапейскі рынак, а гэта вельмі важна”.

Сёлета Еўрасаюз павялічыў суму, выдзеленую для нашай краіны, з 5 да 10 мільёнаў еўра. Беніта Ферэра-Вальднэр выказала намер падтрымаць Беларусь фінансава і ў 2010 годзе.

Яшчэ два прадпрыемствы Лунінеччыны экспартуюць сваю прадукцыю ў краіны Еўрасаюза. Гэта акцыянернае таварыства “Лунінецлес” і завод «Спецжалезабетон». Першае пастаўляе вырабы з драўніны ў Германію, Аўстрыю, Латвію, Літву і Польшчу. У другога купляюць жалезабетонныя вырабы краіны Балтыі. У апошні час і прыватны бізнес імкнецца наладжваць кантакты з еўрапейскімі партнёрамі.

Трэба сказаць, што і краіны Еўрасаюза ідуць насустрач Беларусі. Так, Швецыя мае намер шырэй падтрымліваць усходнееўрапейскую суседку. Нагадаем, што Швецыя была сярод ініцыятараў далучэння Беларусі да праграмы “Усходняе партнёрства”. Гэтая праграма, паводле шведскіх дыпламатаў, – адзін з важных прыярытэтаў для краіны на час яе цяперашняга старшынства ў Еўрасаюзе.

Як заявіў сёлета ў ліпені шведскі міністр замежных спраў Карл Більт, Швецыя і Еўрасаюз гатовы падтрымліваць Беларусь, калі тая “прадэманструе сур’ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундаментальных свабодаў”.

Не буду арыгінальным у тым, што эканамічныя сувязі на ўзроўні краіны, прадпрыемстваў, суб'ектаў бізнесу, спецыялістаў – важны падмурак і ў іншых стасунках паміж Беларуссю і Еўрапейскім cаюзам.

Беларусь будзе ўдзельнічаць і ўжо ўдзельнічае ў шматбаковых і рэгіянальных праектах.  Еўрасаюз ужо выдзеліў болей за 40 млн. еўра на праграму “Латвія-Літва-Беларусь” у рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства па транспамежнаму супрацоўніцтву. Гэтыя сродкі накіроўваюцца на праекты, конкурсны разгляд якіх адбудзецца ўжо восенню гэтага года.

Вышэйназваная праграма будзе ў­мацоўваць узаемадзеянне трох краін, паглыбляць тэрытарыяльную інтэграцыю, садзейнічаць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю транспамежнага рэгіёна. Будзе развівацца бізнес і прадпрымальніцтва, транспартныя і камунікацыйныя сеткі і паслугі.

Але ж Беларусь да цяперашняга моманту атрымала значна менш фінансавай дапамогі, чым яе суседзі. Хаця гэтая сітуацыя можа змяніцца. Швецыя мае намер шырэй падтрымліваць усходнееўрапейскіх суседзяў. Нагадаем, што паўночная суседка была сярод ініцыятараў далучэння Беларусі да праграмы “Усходняе партнёрства”. Гэтая праграма, паводле шведскіх дыпламатаў, – адзін з важных прыярытэтаў для краіны на час яе цяперашняга старшынства ў Еўрасаюзе.

Як заявіў сёлета ў ліпені шведскі міністр замежных спраў Карл Більт, Швецыя і Еўрасаюз гатовы падтрымліваць Беларусь, калі тая “прадэманструе сур’ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундаментальных свабод”. Паводле Більта, “беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацавання стасункаў з ЕС”, аднак пакуль сiтуацыя ў краіне “не адпавядае чаканням”.


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

Борисовские новости

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости. Букас медиа-центр.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.