№50 от 09.12.09

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
Беларусь и мир
11 декабря 2009

ПРАГРАМЫ ДАПАМОГІ ЕС У БЕЛАРУСІ

Еўрапейскі саюз займаецца вырашэннем глабальных пытанняў — такіх, як беднасць, голад, стан навакольнага асяроддзя, правы чалавека, здароўе, адукацыя. ЕС таксама рэалізуе ў краінах усяго свету праграмы і праекты, што садзейнічаюць належнаму кіраванню, развіццю чалавечых рэсурсаў, сацыяльнаму развіццю, бяспецы, міграцыі і інш. Вядучая роля ў гэтым працэсе належыць Еўрапейскай камісіі, да чыіх функцый адносіцца кіраванне праграмамі вонкавай дапамогі Еўрапейскага саюза і дапамога па развіцці ва ўсім свеце.

Дапамога, якая даецца Еўрапейскім саюзам трэцім краінам (г.зн. краінам, якія не з’яўляюцца сябрамі ЕС), аказваецца праз так званыя інструменты вонкавай дапамогі. У наш час вонкавая дапамога ЕС складае больш за 10% ад афіцыйнай дапамогі развіццю, а разам з дапамогай дзяржаў — сяброў ЕС яе аб’ём дасягае 55%. Афіцыйная дапамога развіццю — гэта міжнародная тэхнічная, гуманітарная дапамога краінам у стадыі развіцця ці краінам з пераходнай эканомікай, наданне ім крэдытаў і пагашэнне іх вонкавай запазычанасці на ільготных умовах замежнымі дзяржавамі ці міжнароднымі арганізацыямі (донарамі) для паспяховага ажыццяўлення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у гэтых краінах.

ЕС з’яўляецца найбуйнейшым сусветным донарам вонкавай дапамогі. Партнёрамі ЕС з’яўляюцца звыш 160 дзяржаў, тэрыторый і рэгіянальных арганізацый. Больш чым дзве траціны вонкавая дапамога ЕС падаецца бязвыплатна. Асноўным выглядам дапамогi ЕС Беларусі з’яўляецца міжнародная тэхнічная дапамога — новыя тэхналогіі, кансультатыўныя паслугі, экспертныя адзнакі, навучанне, бізнес-планы, інвестыцыі.

Праграма тэхнічнай дапамогі “Тасіс”

Адна з найболей вядомых праграм ЕС, накіраваных на аказанне дапамогі краінам былога Савецкага Саюза, уключаючы Беларусь, — праграма тэхнічнай дапамогі “Тасіс”, якая дзейнічала з 1991 па 2006 г. Яе асноўнай мэтай было паскарэнне працэсу эканамічных і палітычных змен у гэтых краінах. “Тасіс” даваў фінансаванне на рэалізацыю праграм у шматлікіх сферах. У прыватнасці, на падтрымку істытуцыйных, прававых і адміністрацыйных рэформаў; садзейнічанне эканамічнаму развіццю, абароне навакольнага асяроддзя, кіраванню прыроднымі рэсурсамі; на падтрымку прыватнага сектара; на развіццё інфраструктурных сетак; на павышэнне ядзернай бяспекі.

З самага пачатку заданне “Тасіс” было вызначана як “падтрымка працэсу пераходу да рынкавай эканомікі і дэмакратычнаму грамадству ў краінах Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі”. У праграму ўвесь час уносілі істотныя змены, каб забяспечыць яе гнуткую адаптацыю да новага асяроддзя і адпаведнасць новым патрабаванням.

За 15 гадоў існавання праграмы “Тасіс” яе агульны бюджэт склаў 7,3 мільярда  еўра, а сама праграма стала брэндам дзейснай дапамогі і супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Яна ініцыявала працэсы, якія ў большасці выпадкаў падрыхтавалі спрыяльную глебу для істотных змен у грамадскай, эканамічнай і іншых прыярытэтных абласцях жыцця краін-партнёраў ЕС.

Аб’ём тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза Беларусі ў перыяд з 1991 па 2006 г., ацэньваецца ў 216 мільёнаў еўра, што складае звыш 40% усёй атрыманай Беларуссю тэхнічнай дапамогі за дадзены перыяд. Гэта сведчыць пра тое, што для гэтай краіны ЕС з’яўляецца найбуйнейшым шматбаковым донарам тэхнічнай дапамогі.

На працягу 1991-2006 г. тэхнічная дапамога Беларусі ў рамках праграмы “Тасіс” ажыццяўлялася па такіх кірунках:

нацыянальная праграма — 74,5 млн еўра;

рэгіянальная праграма — 68,0 млн еўра;

праграма па ядзернай бяспецы — 5,5 млн еўра;

праграмы малых праектаў (“Тэмпус”, кансультаванне па пытаннях палітыкі, павышэнне эфектыўнасці кіравання, выкананне міжнародных стандартаў і забавязанняў) — 11,5 млн еўра;

праграмы па трансмежным супрацоўніцтве — 46,2 млн. еўра;

праграмы суседства — 11,3 млн еўра.

Еўрапейскі саюз — найбуйнейшы шматбаковы донар тэхнічнай дапамогі Беларусі.

Тэхнічная дапамога ЕС Беларусі ў гэты перыяд аказвалася ў выглядзе кансультацый, навучання адмыслоўцаў, паставак абсталявання, рэалізацыі пілотных праектаў у такіх абласцях, як правасуддзе і ўнутраныя справы, ахова навакольнага асяроддзя, уладкаванне памежнай інфраструктуры, сацыяльная абарона, ядзерная бяспека, адукацыя, стандарты, сертыфікацыя, метралогія, мясцовае кіраванне. Асноўнымі атрымальнікамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі з’яўляліся: Міністэрства прыроды, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўны памежны камітэт, Дзяржаўная мытня, Міністэрства надзвычайных сітуацый, Міністэрства адукацыі, аблвыканкамы, грамадскія аб’яднанні.


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

Борисовские новости

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости. Букас медиа-центр.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.