Старога чалавека выкідваюць на вуліцу?
- Послать комментарий
- |
- Отправить ссылку другу
- Напечатать
- |
- Изменить шрифт:
- A+
- A-
6 студзеня бягучага года ў судзе Барысаўскага раёна (суддзя А.Выдрына) прайшло першае пасяджэнне па грамадзянскай справе да пенсіянера Анатоля Вярыгі.
УП “Жыллё” патрабуе выселіць памянёнага чалавека з аднапакаёвай кватэры, што месціцца на вуліцы Працы, 32. Між іншым, без прадастаўлення адказчыку іншага жылля.
Нагадаем, што “Барысаўскія навіны” двойчы выступалі з матэрыяламі ў абарону так званых кватэрна-рамонтных інтарэсаў А.Вярыгі. 19 жніўня мінулага года пра гэта распавядалася ў артыкуле «Борисовские трущобы ждут телевизионщиков», а 4 лістапада – «Отголоски сталинской эпохи».
У абодвух артыкулах расказвалася пра тое, што два гады таму Вярыгу гэтую кватэру выдзеліў Барысаўскі райвыканкам. Але ў жытле, размешчаным на першым паверсе двухпавярховага дома пасляваеннай пабудовы, адсутнічала вентыляцыя, на сценах мелася цвіль – так званы грыбок.
Гэта акалічнасць была заўважана нават кіраўніцтвам мясцовай санстанцыі.
30 ліпеня мінулага года пасля наведвання праблемнай кватэры галоўным доктарам Барысаўскага занальнага ЦГіЭ С.Канавалавым апошні паведамляў у аддзел ЖКГ:
«ГУ «Борисовский зональный центр гигиены и эпидемиологии» сообщает, что при обследовании жилых помещений по адресу: ул. Труда, 32-1 г.Борисова (наниматель Вериго А.А.) совместно с начальником ЖЭУ-1 УП «Жилье» установлено следующее.
Квартира №1 расположена на 1-м этаже 2-этажного кирпичного жилого дома. В спальне в 0,5 метрах от пола по всему периметру комнаты, на стенах, обоях черная плесень, обои отстали, влажные на ощупь, в комнате ощущается стойкий запах плесени.
Дополнительно сообщаем, что расследование подобных обращений граждан осуществляется комиссионно. Устранения причин и следствия образования плесени в компетенцию органов госнадзора не входит, а является основной прерогативой органов ЖКХ».
Пасля гэтага адпаведныя падраздзяленні УП “Жыллё” распачалі рамонт. Трэба зазначыць, што яны зрабілі ў кватэры вентыляцыю, замянілі пашкоджаныя грыбком драўляныя ўчасткі падлогі, але з цвіллю так і не здолелі справіцца. І чамусьці на вільготныя парэпаныя грыбком сцены наклеілі новыя шпалеры. Між іншым, каб збавіцца ад пошасці, трэба рамантаваць фундамент, які пастаянна знаходзіцца ў сырасці па той прычыне, што адсутнічае гідраізаляцыя. А гэта праца сур’ёзная! Па сутнасці, кватэра мае патрэбу ў капрамонце. Але мусіць, дзеля падобнага рамонту грошай у казне малавата. Можна ўявіць, што ўладныя чыноўнікі цэлае лета і восень мінулага года думалі, што тут можна зрабіць. І нічога іншага не прыдумалі, як выселіць з указанага жытла кватэраздымшчыка Вярыгу з дапамогай УП “Жыллё”. Яшчэ раз зазначым, што састарэлага чалавека спрабуюць выселіць без прадастаўлення іншай кватэры.
Нашы чытачы тэлефануюць у рэдакцыю і пытаюцца: куды ж скатваецца наша грамадства, калі ўлады выкідваюць пенсіянера з кватэры на вуліцу за тое, што той аднойчы паклікаў на дапамогу журналістаў незалежнага перыядычнага выдання? Няўжо ў тых, хто сёння судзіцца з Анатолем Вярыгам, няма сваіх бацькоў?
Але на пасяджанні суда прадстаўнік УП ”Жыллё” зазначыла, што спадар Вярыга атрымаў “харомы” без чаргі, а таму заслугоўвае судовага выраку на адсяленне.
З гэтай версіяй адказчык не пагадзіўся і заявіў, што ніякага “блату” з колішнім кіраўніком райвыканкама Васілём Дылюком не меў, родзічам яго не быў. Да таго ж сп. Вярыга быў дваццатым у чарзе з ліку некалькі сотняў жадаючых атрымаць кватэру…
Пасля абмену меркаваннямі бакоў суддзя А. Выдрына аб’явіла, што наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 26 студзеня 2010 года ў 14.00.
Аддзел інфармацыі “БН”, фота А. Мікалайчанкі
6 студзеня бягучага года ў судзе Барысаўскага раёна (суддзя А.Выдрына) прайшло першае пасяджэнне па грамадзянскай справе да пенсіянера Анатоля Вярыгі. УП “Жыллё” патрабуе выселіць памянёнага чалавека з аднапакаёвай кватэры, што месціцца на вуліцы Працы, 32. Між іншым, без прадастаўлення адказчыку іншага жылля.