№11 от 17.03.10

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
Криминал
18 марта 2010

Навошта пракурор спяшаўся з вывадамі?

Image 481
Газета “Звязда” 25 чэрвеня мінулага года надрукавала наступны тэкст: “Пракуратура Мінскай вобласці раскрыла забойства выхавальніцы дзіцячага садка ў Барысаве. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы яе знаёмы”

Каго пакрыўдзіла газета

Гэта інфармацыя, між іншым, выклі­кала ў Барысаве неадназначную рэакцыю. Асабліва сярод родных, блізкіх ды сяброў ахвяры – 30-гадовай Алены Амяльчук. У прыватнасці, вельмі абураліся на дзяржгазету пацярпелыя бацькі — Людміла Мікалаеўна Шуцяніна і Іван Васільевіч Сушкевіч, бо адсутнасць у публікацыі прозвішча дачкі не забяспечыла патрабуемай ананімнасці бацькам і самой ахвяры. Паводле людзей, якія добра ведалі Алену, гэта была прывабная, але сур’ёзная жанчына. Сімпатычная, рослая, колішняя спартсменка-лыжніца. Яна з дапамогай маці, бацькі ды бабулі добра выхоўвала свайго сына. Акрамя таго, сама працавала выхавальніцай у дзіцячым садку. Натуральна, казалі бацькі, у яе нічога не было агульнага з гэтым дэкласаваным чалавекам. Які, дарэчы, меў не адну ходку ў месцы не вельмі аддаленыя, а таксама — дрэнныя звычкі. Да ўсяго быў значна ніжэйшы ростам сваёй ахвяры. Хаця, як сведчыць бацька забітай, некалі ён ведаў родных-блізкіх падсуднага. Аднак Максім Жмуроўскі (прозвішча зменена паводле этычных меркаванняў. – Заўв. рэдакцыі) сярод ягоных сяброў-прыяцеляў адсутнічаў. У тым ліку па той жа прычыне – з-за пастаянных адсідак Максіма ў турмах і на “хіміі”. Можна тэарэтычна меркаваць: магчыма, дачка і ведала пра існаванне Жмуроўскага, але ні ў якіх сяброўскіх або іншага кшталту кантактах з 46-гадовым чалавекам ніколі не была. Падобныя асобы яе ўвагу не прыцягвалі. У яе самой распаўся шлюб, калі не заладзілася сямейнае жыццё.

Паводле бацькоў Алены, на адным з судовых пасяджэнняў М.Жмуроўскі, да якога дайшла нейкім чынам памянёная вышэй газетная інфармацыя, абвяргаў свае першапачатковыя паказанні. Ён выказаўся ў тым сэнсе, што, маўляў, у яго аніякіх асабістых адносін з Аленай Амяльчук не мелася і ён яе ўвагі ды ласкі не дамагаўся.

У гэтых акалічнасцях узнікае пытанне: ці не ранавата прадстаўнік абласной пракуратуры на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 чэрвеня мінулага года згадаў пра брутальнае ў прававым сэнсе здарэнне ды пра нейкія сумнеўныя дэталі гэтага здарэння? Якое, між іншым, пасля папярэдняга разбіральніцтва пракурорскім следчым патрабавала самага сур’ёзнага судовага расследавання і, нарэшце, судовага выраку. А гэтага выраку, зазначу, дасюль няма. Ці не таму некаторыя судовыя пасяджэнні па справе, толькі пачаўшыся, раз-пораз спыняюцца і пераносяцца на іншы тэрмін? Такое, дарэчы, мела месца і 2 сакавіка г.г.

Натуральна, пацярпелыя, якім падсудны, гэта відавочна, не сімпатычны, але якіх балюча зачапіла “Звязда”, маюць поўнае права звярнуцца ў газету “Барысаўскія навіны”. Каб абвергнуць тыя публічныя сведчанні, якія, па словах родных і блізкіх, кідаюць цень на памяць іх дачкі. Паводле закону і маралі толькі суд можа назваць злачынцу злачынцам. Толькі суд мае права сцвярджаць або абвяргаць тыя ці іншыя прыватнасці і дэталі падобнага роду спраў.

На погляд аўтара гэтых радкоў (мяркую, прадстаўнікі моцнай палавіны са мною пагодзяцца), што б там ні здарылася, але не мужчынская гэта справа – публічна рыцца ў бялізне нябожчыцы. Нават у тым разе, калі факт меў пацвярджэнне. Хто-хто, а журналісты павінны ўстрымацца ад публічнага агучвання падобных дэталей, бо ў нябожчыкаў застаюцца дзеці, бацькі, сябры, калегі. Урэшце, журналісты не павінны забывацца пра тое, што яны – інжынеры чалавечых душ.

Штрых для роздуму

Думаю, што нашым чытачам не пашкодзіць больш падрабязна азнаёміцца з падсудным М. Жму­роўскім і яшчэ раз задумацца: ці магла нябожчыца мець нейкія жаночыя спадзяванні ў дачыненні да яго? Вытрымку з дакумента друкуем на мове арыгіналу:

 “ПОСТАНОВЛЕНИЕ

 о передаче уголовного дела прокурору для направления в суд

г. Минск 8 сентября 2009 года

Прокурор отдела прокуратуры Минской области юрист 1 класса Белозёрова С. В., рассмотрев материалы уголовного дела № 09026000022,

 УСТАНОВИЛА:

Жмуровский Максим Григорьевич, 29.11.1963 года рождения, будучи ранее судимым: 1) 03.06.1982 г. судом г. Борисова по ст. 201 ч. 2, по ст. 141 ч. 1 УК Республики Беларусь (в ред. 1960 г.) к 2 годам 6 месяцам лишения свободы.

2) 23.03.1989 г. судом г. Борисова по ст. 194-1 ч. 1 УК Республики Беларусь (в ред. 1960 г.) к 1 году лишения свободы.

3) 15.10.1990 г. судом Борисовского района по ст. 141 ч. 3, ст. 191 ч. 3 УК Республики Беларусь (в ред. 1960 г.) к 3 годам лишения свободы.

4) 23.05.1994 г. судом г. Борисова по ст. 141 ч. 3, ст. 203 ч. 1 УК Республики Беларусь (в ред. 1960 г.) к 5 годам лишения свободы.

5) 09.09.1999 г. судом Борисовского района по ст. 87 ч. 3 УК Республики Беларусь (в ред. 1960 г.) к 6 годам лишения свободы), 06.04.2000.г. судом г. Борисова по ст. 87 ч. 3, ст. 39 ч. 3 УК Республики Беларусь (в ред. 1960 г.) (с присоединением приговора от 09.09.1999 г.) к 6 годам 6 месяцам лишения свободы условно-досрочно на 1 год 1 месяц…

На путь исправления не встал и вновь совершил преступление. Так, он повторно в период времени с 16.05.2008 года до 18.05.2008 года с целью совершения кражи имущества проник через форточку окна в квартиру №2 дома №8 по ул. Строителей в г. Борисове, откуда тайно похитил имущество, принадлежащее Навоевой Л.Б. (прозвішча зменена з этычных меркаванняў. — Заўв. рэдакцыі), а именно: шкаф навесной «Гамма-10/1» стоимостью 193.280 рублей, умывальник «Лотос» стоимостью 78.940 рублей, стол письменный KS-14-6 стоимостью 390.520 рублей, тумбу под умывальник «Гамма-23» стоимостью 217.440 рублей, стол обеденный с четырьмя табуретами (обеденная группа) стоимостью 131.230 рублей, душевую кабину SLT-JS стоимостью 947.230 рублей, унитаз со сливным бачком (компакт «Карина люкс») стоимостью 233.870 рублей, а всего на сумму:

2.192.510 рублей.

Своими действиями Жмуровский М.Г. совершил тайное похищение имущества (кража), совершенное повторно, с проникновением в жилище, то есть преступление, предусмотренное ст. 205 ч. 2 УК Республики Беларусь.

Он же 27.02.2009 года около 07.30 часов, находясь в своей квартире по адресу: г. Борисов, ул. Строителей, 8-5, в ходе ссоры с Омельчук Е.И., возникшей с целью умышленного убийства последней, нанес ей два удара металлической трубой по голове, а затем сдавил ей шею рукой и стал душить, удерживая длительное время, чем причинил потерпевшей телесные повреждения в виде закрытых переломов подъязычной кости и щитовидного хряща, кровоизлияния в мышцы шеи, закрытого перелома костей носа и ушибленной раны на голове, вследствие чего Омельчук Е.И. скончалась на месте происшествия от механической асфиксии в результате сдавления шеи рукой (пратакольны стыль напісання дакумента захоўваем. – Заўвага рэдакцыі).

Своими действиями Жмуровский М.Г. совершил умышленное противоправное лишение жизни другого человека (убийство), то есть преступление, предусмотренное ст. 139 ч. 1 УК Республики Беларусь.

Он же повторно 27.02.2009 года около 08.30 часов, находясь в своей квартире по адресу: г. Борисов, ул. Строителей, 8-5, после совершения убийства Омельчук Е.И. при вышеуказанных обстоятельствах с целью кражи ее имущества, сняв с руки потерпевшей принадлежавшее ей золотое кольцо стоимостью 166. 950 рублей, тайно похитил его.

Своими действиями Жмуровский М.Г. совершил тайное похищение имущества (кража), совершенное повторно, то есть преступление, предусмотренное ст. 205 ч. 2 УК Республики Беларусь…»

Такім чынам, Святлана Белазёрава, прымаючы пад увагу тую акалічнасць, што, паводле яе меркавання, выкананы ўсе патрабаванні артыкулаў 255-259 КПК Рэспублікі Беларусь, ды кіруючыся артыкулам 260 КПК Беларусі, пастанавіла накіраваць гэту справу ў суд. Натуральна, гэта было яе рашэнне. Але ж кропку ў справе, паўтараю яшчэ раз, павінен паставіць суд.

А калі забойца не Жмуроўскі?

Дарэчы, газета “Барысаўскія навіны” ні ў якім разе не друкавала б гэты матэрыял, калі б да нас не звярнуліся бацькі загінуўшай. Яны папрасілі даць ім магчымасць на старонках барысаўскага перыядычнага выдання выказаць свае меркаванні адносна звестак, распаўсюджаных рэспубліканскай газетай “Звязда”, дзе сказана, што загінуўшая Алена быццам мела нейкія асабістыя стасункі з Максімам Жмуроўскім.

Трэба зазначыць, што і следчая абласной пракуратуры Святлана Белазёрава ў вышэй прыведзенай “пастанове” ніякіх дадзеных адносна магчымых асабістых адносін паміж Максімам Жмуроўскім і Аленай Амяльчук не згадала. І мела рацыю, бо такога кшталту факт – рэч тонкая, цяжка доказная.

Але паколькі газета “Звязда” надрукавала да суда нейкія меркаванні і акалічнасці адносна згаданага злачынства, дык “Барысаўскія навіны” таксама выслухалі меркаванні з гэтай нагоды бацькоў ахвяры сумнага здарэння, але ўжо ў якасці каментарыя да памянёнай публікацыі.

Дык вось, бацька нябожчыцы ў гутарцы выказаў сумненне, што злачынства здзейсніў Максім Жмуроўскі. Маўляў, удар па галаве і пераносіцы ахвяры быў нанесены зверху, у той час як падсудны значна ніжэйшы ростам. Ды і Алена была ў стане абараніць сябе ад маларослага і схуднелага злачынцы. “Ці не ўзяў з нейкіх меркаванняў М.Жмуроўскі на сябе чужое забойства?” — выказаўся бацька Алены.

Праўда, маці, Людміла Мікалаеўна Шуцяніна, запярэчыла мужу. Яна ўпэўнена ў тым, што менавіта Максім Жмуроўскі раніцай 27 лютага 2009 года напаў на Алену, калі яна ішла на працу ў дзіцячы садок, каля таго самага барака, дзе на першым паверсе пражывае падсудны. А напаў той на Алену, каб зацягнуць яе ў сваю кватэру, там забіць і забраць залатыя ювелірныя вырабы жанчыны.

Паводле Людмілы Мікалаеўны, дачка да гэтага моманту Максіма Жму­роўскага наогул не ведала.

Як бачым, меркаванні маці ў асноў­ным супадаюць з меркаваннямі следчай С. Белазёравай, якія апошняя накіравала ў суд. Але суд ужо цягнецца паўгода. А тым часам у горадзе ходзяць чуткі, быццам суд з-за нейкіх недапрацовак следства ніяк не можа выйсці ў рашаючую фазу.

Праўда, на гэты конт у нас ёсць іншы пункт гледжання: няхай суд доўжыцца месяцамі і нават гадамі, але будзе аб`ектыўным. Дзеля перамогі справядлівасці можна і пачакаць. Канчатковага законнага выраку па гэтай справе таксама чакаюць многія барысаўцы.

Максім ЛАБЖАНЕЦ, фота аўтара і з архіва


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ЧПУП "Букас медиа-центр".

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.