Барысаўскія зоркі на расійскім небасхіле
- Послать комментарий
- |
- Отправить ссылку другу
- Напечатать
- |
- Изменить шрифт:
- A+
- A-
Гэтаму калектыву пад сілу выкананне самых розных твораў. Але найбольш прывабна гучаць у яго выкананні песні на матчынай мове. Большую частку з іх напісалі самі ўдзельнікі ансамбля сумесна са сваім кіраўніком.
Тыдзень таму да нас дайшлі прыемныя звесткі – ансамбль “Белыя зоры” узяў найвышэйшы прыз на прадстаўнічым расійскім фестывалі (на здымку).
— Наш ансамбль удзельнічаў у IV Міжнародным фестывалі-конкурсе сцэнічнага мастацтва “Южная звезда”, які праходзіў 27-28 лютага ў Растове-на-Доне. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца фестывальна-конкурсная арганізацыя “Алімпія”, прадзюсерскі цэнтр “Nonstoprecords” (г.Мінск), а таксама Растоўскі саюз дзіцячых і маладзёжных арганізацый, Маскоўскі гарадскі цэнтр культуры свету дзяржаўнай установы “Маскоўскі Дом нацыянальнасцей”, Камітэт міжрэгіянальных сувязей і нацыянальнай палітыкі г.Масквы. У склад журы ўваходзілі вядучыя прадстаўнікі культуры і мастацтва, прафесіянальныя рэжысёры, вакалісты, харэографы з Масквы, Растова і іншых гарадоў Расіі, — расказаў Сяргей Іванісаў.
Па яго словах, усе салісты і калектывы ўдзельнічалі ў наступных намінацыях: патрыятычная песня “Моя Отчизна”, фальклорны накірунак “Земля родная”, эстрадны, акадэмічны і народны вакал, аўтарская і бардаўская песня, інструментальная музыка, танцавальны накірунак, тэатр моды, накірунак для ўдзельнікаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі “Я люблю тебя, жизнь”.
На працягу форума журы праслухала 139 удзельнікаў з абласных гарадоў і пасёлкаў, сярод якіх Азоў, Волгадонск, Старачаркаск і інш.
Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі прадстаўлялі адзін творчы нумар у сваёй намінацыі і ўзроставай катэгорыі. Другі дзень быў прысвечаны майстар-класу па вакалу і харэаграфіі, які праводзілі члены журы фестывалю.
Як ужо паведамлялася вышэй, Беларусь прадстаўляў народны вакальна-эстрадны ансамбль “Белыя зоры” пад кіраўніцтвам Сяргея Іванісава ў дзвюх намінацыях. У першай — “Эстрадны вакал” — нашы землякі (без музычнага суправаджэння) выканалі вядомую песню “Черное море” (муз. А.Фельцмана, сл. М.Матусоўскага) з кінафільма “Матрос з “Каметы”. У другой намінацыі прагучаў аўтарскі твор на музыку Іванісава і словы Тамары Гаеўскай “Карнавал сяброў”.
Па выніках фестывалю беларускі калектыў атрымаў Гран-пры ва ўзроставай катэгорыі “Сеньёры” (старэй за 26 год). Журы ўзнагародзіла калектыў памятным медалём і спецыяльным прызам фестывалю. Пераможцам у намінацыі “Эстрадны вакал (маладзёжны)” стаў наш саліст Кірыл Стаін, які за выкананне песні “Лесные пожары” атрымаў Дыплом 1 ступені. Членам журы спадабалася яго экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць.
Па словах кіраўніка “Белых зораў”, усяго на конкурс падалі заяўкі каля 30 эстрадных выканаўцаў. Маладыя таленты дэманстравалі свае вакальныя здольнасці, сцэнічную індывідуальнасць, жанравую разнайстанасць песенных твораў (ад папулярнай музыкі да джазавых імправізацый). І тым больш каштоўная перамога нашага спевака ў гэтым спаборніцтве.
Захаванне і падтрымка традыцыйнай беларускай культуры – перспектыўны накірунак дзейнасці самадзейных калектываў, аб чым сведчаць поспехі маладога калектыву з Лошніцы. Новых перамог вам, сябры, і новых прыхільнікаў творчасці!
Анатоль МАЗГОЎ




